Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка прэм'ер-міністр краіны Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў 2 сакавіка 2016 года ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў.
Сярод узнагароджаных - загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры, прафесар, доктар філалагічных навук ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Яўгеньеўна Аўтуховіч. Усяго ўзнагароды з рук прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь А.У. Кабякова атрымалі каля 90 чалавек.
Выступаючы перад ўдзельнікамі ўрачыстай цырымоніі, Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў адзначыў, што за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў высокіх узнагарод удастоены лепшыя работнікі краіны.