Георгій Боўт сустрэўся са студэнцкай моладдзю купалаўскага ўніверсітэта і распавёў студэнтам як распазнаць фэйк-навіны ў СМІ.
Па словах Георгія Боўта, такія сустрэчы вельмі актуальныя ў цяперашні час.
– Іерархія навін у галаве чалавека ўжо не выбудоўваецца: разам з навіной аб сустрэчы на вышэйшым узроўні размяшчаецца інфармацыя забаўляльнага характару, - кажа Георгій Боўт. Ён адзначае, што праўдзівая навіна практычна ня розьніцца ад фэйкавую. Праблему ён бачыць у тым, што падыход да інфармацыі ў сучасным свеце змяніўся.
–Рэальнасці як такой не існуе, і кожны чалавек па-свойму ўспрымае інфармацыю, якую атрымлівае праз СМІ. І тое, што аўдыторыя прымае за актуальную навіну, можа апынуцца толькі меркаваннем, якое адрозніваецца ад меркавання чытача, гледача, слухача, - працягвае спікер.
Падчас адкрытага дыялогу Георгій Бовт падзяліўся сваімі поглядамі на тэму грамадзянскай журналістыкі, распавёў студэнтам і гасцям, як адрозніваць сфабрыкаваныя навіны ад сапраўдных, адзначыў, чаму класічная журналістыка становіцца менш папулярнай і як яна канкуруе з сацыяльнымі медыя.
Журналіст таксама патлумачыў, чаму падробленыя навіны ствараюцца і распаўсюджваюцца лягчэй, чым выяўляюцца і выкрываюць, таму што фэйк-навіны валодаюць большай віруснасцю, прыцягваюць больш увагі, чым дакладныя навіны.
У завяршэнне Георгій Боўт пажадаў купалаўцам навучыцца крытычна думаць і стаць сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы.
