13 лістапада маладыя спецыялісты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у раённым конкурсе. Конкурс праводзіўся ў форме інтэлектуальна-творчай гульні па тэме «Мая Радзіма - Беларусь», падчас якой удзельнікі прадэманстравалі свае веды, эрудыцыю і кемлівасць.
Караліна Венцкевіч сёлета скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з адзнакай па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве". Як выпускніца платнай формы навучання, дзяўчына скарысталася магчымасцю размеркавання і атрымала працу ў ААТ «Гродна Азот». Як быць маладым спецыялістам на буйным прадпрыемстве, Караліна расказала карэспандэнту Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Купалаўскага ўніверсітэта.
Вераніка Бусловіч вучылася па мэтавым накіраванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы на педагагічным факультэце. А ў 2020 годзе дзяўчыну па яе жаданні размеркавалі ў Галынкаўскую сярэднюю школу. Напярэдадні Дня настаўніка малады педагог расказала аб тым, як праходзяць яе працоўныя будні.
Размеркаванне – гарантыя першага працоўнага месца для выпускніка універсітэта і каледжа. Як і навучанне па мэтавым напрамку. Учорашняму студэнту не трэба шукаць сваё першае працоўнае месца і перажываць, што ён застанецца непрацаўладкаваным. Але ў жыцці бываюць розныя сітуацыі, і па тых ці іншых абставінах маладыя спецыялісты могуць захацець пераразмеркавацца ці перанакіравацца. Раскажам, у чым розніца гэтых працэсаў.
Магістрант Купалаўскага ўніверсітэта, Уладзілен Лакцевіч, прыняў удзел у тэхналагічнай канферэнцыі «Імпульс Т1», якая ўпершыню прайшла ў Беларусі, сабраўшы праграмістаў, студэнтаў універсітэтаў і прадстаўнікоў інжынернай супольнасці з Беларусі і Расіі.
Стартавала гэтая важная кампанія з працэдуры размеркавання выпускнікоў факультэта фізічнай культуры, факультэта біялогіі і экалогіі, факультэта эканомікі і кіравання і факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне ўніверсітэта і ўпраўлення ў галіне прафарыентацыйнай, выхаваўчай і адукацыйнай сферах. Ініцыятарам юрыдычнага афармлення супрацоўніцтва выступіла кафедра паліталогіі. Удзел у падпісанні прынялі начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўко, першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі, прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава, загадчык кафедры паліталогіі Віктар Ватыль і студэнты.
Нагрудны знак "За адданасць галіноваму Прафсаюзу" атрымаў старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет у рамках работы VI Пленума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Нягледзячы на эпідсітуацыю і адсутнасць магчымасці зрабіць масавае свята, ва ўніверсітэце пастараліся стварыць урачыстую атмасферу. Сёння праходзяць мерапрыемствы на факультэтах, а ў кожным з карпусоў студэнты і не толькі атрымалі салодкія падарункі ад кіраўніцтва ўніверсітэта ў рамках акцыі «Святочны торт». Адмысловай неспадзёўкай стала акцыя «Адзін дзень з рэктарам», дзякуючы якой у студэнта 1 курса юрыдычнага факультэта Ягора Галавача і студэнткі 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ганны Іалоп з'явілася магчымасць пазнаць, як праходзіць працоўны дзень у кіраўніка іх alma mater. Рабяты актыўна праяўляюць сябе ва ўніверсітэцкім жыцці і з'яўляюцца членамі Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.
Маладзёжны парламент дзейнічае пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў. Купалаўцаў, якія навучаюцца на першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі, запрашаюць да яе далучыцца. Ужо зараз ідзе прыём заявак ад кандыдатаў.
У студзені 2022 года студэнты спецыяльнасці "Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання" пакінуць сцены Купалаўскага ўніверсітэта і адправяцца на сваё першае працоўнае месца.
Беларускія баксёры ўпершыню за 18 гадоў заваявалі два медалі Чэмпіянату свету.
Ганаровыя граматы былі ўручаны прадстаўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы на ўрачыстым мерапрыемстве, арганізаваным Гродзенскім гарадскім камітэтам ГА "БРСМ".
У рамках Савета ўніверсітэта Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, уручыла студэнтам высокія ўзнагароды.
Падаць дакументы для навучання на другой ступені вышэйшай адукацыі можна з 27 чэрвеня па 5 ліпеня.
Прадстаўнікі ўлады і моладзі абмеркавалі за круглым сталом у ГрДУ імя Янкі Купалы рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ва ўстановах вышэйшай адукацыі.
Урачыстая цырымонія ўручэння адбылася ў Купалаўскім універсітэце 14 мая.
Галоўная інтрыга штогадовых спаборніцтваў паміж друкаванымі СМІ Беларусі вырашылася ўчора, 6 мая. Названы імёны пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу.
Канцэртныя праграмы ў відэафармаце перад журы прадставілі больш за 500 студэнтаў універсітэтаў горада Гродна.
Гранты будуць вылучацца са сродкаў Фонду інавацыйнага развіцця, які быў сфармаваны ва ўніверсітэце ў снежні мінулага года.
Да канца месяца накіраванне на першае працоўнае месца атрымаюць каля 950 студэнтаў і магістрантаў бюджэтнай формы навучання.
Размеркаванне студэнтаў і магістрантаў бюджэтнай формы навучання пройдзе з 9 па 29 красавіка.
Стаць удзельнікамі адукацыйнага мерапрыемства могуць навучэнцы і выпускнікі каледжаў Беларусі.
Даведацца пра вакансіі на прадпрыемствах і ў арганізацыях абласнога цэнтра выпускнікі змогуць онлайн 25 і 26 сакавіка.
Падчас сустрэчы, якая прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, Аляксандр Канюк адказаў на пытанні студэнтаў, якія тычацца самых розных тэм.
Мерапрыемства прайшло 15 лютага і стала адным з галоўных падзей, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя Alma mater.
Цырымонія ўручэння дыпломаў магістра прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 31 студзеня.
Дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымалі 58 чалавек, якія навучаліся на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання.
12 лістапада сваё першае працоўнае месца атрымалі студэнты і магістранты факультэта біялогіі і экалогіі.
Урачыстае ўручэнне дыпломаў адбылося ў ГрДУ імя Янкі Купалы 31 кастрычніка.
Мерапрыемства для выпускнікоў 1969 года адбылося ў Купалаўскім універсітэце 3 жніўня.
Мерапрыемства 27 чэрвеня аб'яднала 200 лепшых выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы, іх бацькоў і выкладчыкаў.
Купалаўскі ўніверсітэт на свяце прадставілі рэктар Ірына Кітурка і сем лепшых выпускнікоў 2019 года.
Па заяўках арганізацый і прадпрыемстваў у рамках выканання курсавых, дыпломных і магістарскіх работ купалаўцы распрацавалі 22 міждысцыплінарныя праекты.
Эстафета «Полымя міру» прайшла праз увесь цэнтр Гродна. Сярод факеланосцаў - вядомыя выпускнікі ГрДУ імя Янкі Купалы. Падарожжа па Гродна агонь II Еўрапейскіх гульняў пачаў у 18.00 з галоўнай гарадской плошчы.
ТАА «Інфармацыйныя тэхналогіі ў будаўніцтве» стала рэзідэнтам Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы. Падпісанне дамовы з новым рэзідэнтам адбылося 15 мая ў Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы.
Урачыстае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай Дошкі Гонару адбылося сёння, 30 красавіка, напярэдадні Свята працы.
Узнагароджанне студэнтаў-стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылося 24 красавіка.
Урачыстая цырымонія прайшла сёння, 24 красавіка, у Мінску.