13 лістапада маладыя спецыялісты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у раённым конкурсе. Конкурс праводзіўся ў форме інтэлектуальна-творчай гульні па тэме «Мая Радзіма - Беларусь», падчас якой удзельнікі прадэманстравалі свае веды, эрудыцыю і кемлівасць.
У інтэлектуальнай гульні спаборнічалі 11 каманд маладых спецыялістаў устаноў адукацыі, устаноў аховы здароўя і іншых арганізацый Гродзеншчыны. Конкурс праводзіўся на базе Маладзёжнага цэнтра. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна, Ленінскі РК ГА "БРСМ".
Актыўную моладзь Купалаўскага ўніверсітэта прадставілі выкладчык кафедры сістэмнай біялогіі, капітан каманды Вадзім Стасюкевіч, выкладчык-стажор кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Вераніка Дробыш, спецыяліст па менеджменце аддзела менеджменту якасці Анастасія Карповіч, спецыяліст аддзела маркетынгу і рэкламы Аліна Мусатава, спецыяліст аддзела бяспекі Карына Пузіна.
Па выніках гульні каманда «Купалаўцы» заняла 4 месца, атрымаўшы ў якасці заахвочвальнага прыза мангал.