18 лістапада ў Купалаўскім універсітэце прайшоў навучальны семінар у рамках праекта «ШІ-Асяроддзе». Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, як ператварыць нейрасеці з простага інструмента генерацыі тэксту ў трэнажор для развіцця прафесійных кампетэнцый.
Сёння, 19 лістапада, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы расчыніў свае дзверы для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра».
18 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартавала адно з галоўных інтэлектуальных спаборніцтваў навучальнага года – дэбатны турнір. Адкрылі серыю бітваў слова і розуму філалагічны і педагагічны факультэты.
18 лістапада ў Маладзёжным цэнтры «Гродна» адбылося знакавае мерапрыемства для самых актыўных прадстаўнікоў студэнцтва – закрыццё трэцяга працоўнага семестра – 2026. Ва ўрачыстай атмасферы ўшаноўвалі байцоў і атрады, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё студатрадаўскага руху. Сярод тых, хто вызначыўся, – прадстаўнікі працоўнага штаба Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася інтэрактыўная акцыя – кропка прадказанняў «Вандроўкамі Скарыны». Мерапрыемства прайшло ў межах грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» і аб’яднала студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта.
Супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі гасцямі праграмы «Вокны горада» на тэлеканале «Беларусь 4».
Павольна, але дакладна эпоха марудлівага, асэнсаванага чытання, калі прачытанае перажывалася днямі і выклікала водгук, падыходзіць да канца. Сёння працэс спажывання тэксту стаў фрагментарным: мы выхопліваем цытаты, скролім стужкі навін і бегла прагортваем літаратурныя навінкі. У гэтых умовах сучасны чалавек змушаны не толькі шукаць інфармацыю і сэнсы, але і бесперапынна фільтраваць іх. Як справіцца з гэтым, раскажуць на чарговым занятку «Адкрытага навучання», які пройдзе 19 лістапада.
11 і 12 лістапада ў Паўночным (Арктычным) федэральным універсітэце імя М.У. Ламаносава прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя: стратэгіі, рэсурсы, практыкі». Мерапрыемства сабрала больш за 250 афіцыйных прадстаўнікоў розных ВНУ і адукацыйных арганізацый замежжа і Расіі. У лік удзельнікаў таксама ўвайшлі супрацоўнікі педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла сустрэча з валанцёрамі падзейнага атрада «Энергія падзей», на якой расказалі пра спецыфіку падзейнага валанцёрства і магчымасці ўдзелу ў маштабных праектах універсітэта.
14 лістапада 2026 года ў рамках праекта «Універсітэцкая субота» на факультэтах Купалаўскага ўніверсітэта прайшла серыя прафарыентацыйных сустрэч для школьнікаў і гімназістаў.
13 лістапада 2026 года загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Эдуардавіч Мартыненка выступіў з адкрытай лекцыяй перад студэнтамі Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі – найбуйнейшай расійскай установы адукацыі юрыдычнага профілю.
Прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у V Міжнароднай навукова-практычнай студэнцкай канферэнцыі «Бізнес-Пульс», прымеркаванай да 30-годдзя Інстытута бізнесу БДУ, і вярнуліся з узнагародамі.
У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца рэалізацыя праграмы "Запрошаны прафесар": факультэт псіхалогіі прымае доктара псіхалагічных навук, загадчыка кафедры сацыяльнай работы і кіравання персаналам Уральскага федэральнага ўніверсітэта Марыну Генадзеўну Грыннік.
18 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках праекта “ШІ-асяроддзе” пройдзе практычны занятак, прысвечаны дыдактыцы выкарыстання штучнага інтэлекту пад паэтычнай назвай “Пагавары са мною, схема, або няштучны дыялог са штучным інтэлектам”.
У Купалаўскім універсітэце прайшла II агульнаўніверсітэцкая віктарына "Мост культур", якая аб'яднала студэнтаў з Беларусі і Туркменістана ў адну вялікую і дружную сям'ю. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў. Падзея сабрала разам студэнтаў розных нацыянальнасцей і стала яшчэ адным крокам у развіцці міжкультурнага дыялогу ва ўніверсітэце.
13 лістапада 2026 года на педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Сацыялізацыя асобы на розных этапах узроставага развіцця: вопыт, праблемы, перспектывы". Арганізатарам навукова-практычнай канферэнцыі выступіла кафедра тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі.
10-11 снежня ў Гродне адбудуцца XV Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні "Хрысціянскае вучэнне аб чалавеку і выклікі сучасных тэхналогій". Форум прымеркаваны да 110-годдзя агульнацаркоўнага праслаўлення Аўгустоўскага вобраза Божай Маці і з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў.
16 лістапада ў Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся фінал гарадскога хакатона «Бізнес-Спрынт Гродна: ад ідэі да рабочага рашэння». Мерапрыемства было арганізавана Купалаўскім універсітэтам сумесна з Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам.
З 13 па 15 лістапада ў Пекіне прайшла Сусветная канферэнцыя па кітайскай мове 2026 года. Форум аб'яднаў экспертаў з многіх краін для абмеркавання актуальных пытанняў адукацыі, папулярызацыі кітайскай мовы, культурнага абмену і развіцця міжнародных сувязей. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
16-17 лістапада на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць III Рэспубліканскі форум маладых аналітыкаў – падагульняючая падзея ў календары маладзёжнага аналітычнага руху краіны.
З 9 па 14 лістапада Орша стала цэнтрам прыцягнення самых актыўных прадстаўнікоў студэнцкай моладзі Беларусі і Расіі. Тут прайшла Спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод ВНУ дзвюх краін. Жаночая зборная Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выдатна паказала сябе, падняўшыся на п'едэстал гонару.
10 лістапада адбылася юбілейная X Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Risk Impacts on Business Systems Efficiency", якая аб'яднала студэнтаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Міжнароднага інстытута эканомікі і лінгвістыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (МІЭЛ). Сустрэча, арганізаваная ў анлайн-фармаце на англійскай мове, стала працягам шматгадовага плённага стратэгічнага супрацоўніцтва з факультэтам эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта.
13-14 лістапада ў Гродне прайшоў міжнародны адкрыты турнір Гродзенскай вобласці па міні-футболе сярод дзяўчат «Купалаўскія ластаўкі». Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дастойна прадставіла ВНУ на дамашняй пляцоўцы і заваявала серабро спаборніцтваў.
З 14 па 15 лістапада 2026 года студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выступілі на Камандным чэмпіянаце па праграмаванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 13 па 16 лістапада Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прыняў удзел у міжнароднай адукацыйнай выставе ў Баку, арганізаванай кампаніяй «BTM Consulting». Мерапрыемства стала важнай пляцоўкай для развіцця міжнароднага і дыялогу паміж ВНУ.
СлСлухачы навучальнага цэнтра «Школа дакладных навук» факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы паспяхова выступілі на XVIII абласным конкурсе (канферэнцыі) даследчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Крыштальнуя Альфа – 2026», заваяваўшы дыпломы I і III ступені.
12 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня інстытутаў Канфуцыя - даты, якую штогод адзначаюць там, дзе вывучаюць кітайскую мову і культуру Кітая. Яго цэнтральнай падзеяй стаў квэст "Таямніца Світка Дракона", які аб'яднаў студэнтаў і выкладчыкаў.
У межах акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» ў Купалаўскім універсітэце адбылося музычнае свята. Эстафету пераняў факультэт мастацтваў і дызайну: студэнты і выкладчыкі падрыхтавалі праграму, у якой народныя матывы арганічна спалучыліся з сучасным гучаннем.
13 лістапада кафедра рускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавала маштабнае прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна.
12 лістапада 2026 года на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася Міжнародная студэнцкая навукова-практычная анлайн-канферэнцыя «Мова без межаў: старт у вялікую навуку». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра англійскай філалогіі.
З 13 па 15 лістапада ў Пекіне праходзіць Сусветная канферэнцыя па кітайскай мове 2026 года. Форум аб'яднаў экспертаў з многіх краін для абмеркавання актуальных пытанняў адукацыі, папулярызацыі кітайскай мовы, культурнага абмену і развіцця міжнародных сувязей. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
12 лістапада ў Гродне прайшоў II Гродзенскі гарадскі форум маладых спецыялістаў, які аб'яднаў 200 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі маладыя спецыялісты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Купалаўскім універсітэце працягваецца акцыя «Кожная пятніца – роднае, сваё». На гэтым тыдні сваю ініцыятыву прадставіў факультэт біялогіі і экалогіі: студэнты і выкладчыкі падрыхтавалі інтэрактыўную праграму пра травы і ежу – пра тое, што расце побач з намі і што трапляе на наш стол.
12 і 13 лістапада ў Гродне праходзіць маштабны форум Белхімпрафсаюза - Рэспубліканскі жаночы форум "Гісторыя Беларусі ў жаночых асобах". Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў адной з ключавых пляцовак мерапрыемства: у яго сценах адбылася тэматычная сесія, прысвечаная выпрацоўцы новых арыенціраў прафсаюзнай падтрымкі будучых спецыялістаў.
У рамках рабочага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка працягвае насычаную праграму дзелавых сустрэч з замежнымі партнёрамі.
Маладыя вучоныя ГрДУ імя Янкі Купалы могуць атрымаць фінансавую падтрымку для ўдзелу ў міжнародных навуковых мерапрыемствах.
12 лістапада ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол «Студэнцкая моладзь у люстэрку сацыялогіі», арганізаваны факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму. Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты, кіраўніцтва і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Круглы стол стаў вынікам рэалізацыі міжнароднага праекта «Моладзь Расіі і Беларусі аб сабе: эканамічныя і сацыякультурныя выклікі сучаснасці і канструяванне гарызонтаў будучыні для супрацоўніцтва».
11 лістапада ў Купалаўскім універсітэце адбылося мерапрыемства «Быць бацькамі – крута!», прысвечанае традыцыйным сямейным каштоўнасцям, бацькоўству і ўмацаванню інстытута сям'і. Размова атрымалася не пра высокія матэрыі, а пра тое, што да кожнага: пра дом, пра дзяцей і пра будучыню.
11 лістапада дадзены старт гарадскому хакатону «Гродзенскі бізнэс-спрынт: ад ідэі да працоўнага рашэння». Праект аб'яднаў студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і маладых спецыялістаў ГрДУ імя Янкі Купалы, гатовых распрацоўваць праекты для развіцця бізнесу і гарадскога асяроддзя.
11 лістапада прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у рабоце XVIII Міжнароднай навуковай інтэрнет-канферэнцыі "Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у ВНУ: напрамкі і тэхналогіі".
11 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла сустрэча старастаў навучальных груп з прадстаўнікамі падраздзяленняў універсітэта. У цэнтры ўвагі аказаліся ключавыя пытанні студэнцкага жыцця: арганізацыя навуковай дзейнасці, медыцынскае абслугоўванне, развіццё маладзёжных стартапаў і эфектыўныя каналы камунікацыі на факультэтах.
11 11 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла сустрэча з замежнымі студэнтамі на тэму «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь і адказнасць замежнага грамадзяніна». Удзельнікі абмеркавалі найбольш частыя правапарушэнні і прававыя наступствы, якія пагражаюць за іх учыненне.
З 26 па 30 кастрычніка Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з рабочым візітам наведаў запрошаны прафесар – доктар філасофскіх навук, дацэнт, прафесар кафедры філасофіі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І. Герцэна (г. Санкт-Пецярбург) Антон Кажурын.
12 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца конкурс прафесійнага майстэрства «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта». У рамках праекта «Адкрытае навучанне» сваю педагагічную майстэрню прадставіць дацэнт кафедры сацыялогіі і паліталогіі Нарынэ Авецян.
У рамках насычанай праграмы знаходжання ў КНР рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка 11 лістапада прыняла ўдзел у шэрагу маштабных міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне акадэмічных і навуковых сувязей паміж Беларуссю і Кітаем.
У гэтую суботу, 14 лістапада, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы зноў адчыняе свае дзверы для будучых абітурыентаў у рамках прафарыентацыйнага праекта «Універсітэцкая субота». Свае праграмы, майстар-класы, экскурсіі і сустрэчы прадставяць факультэт псіхалогіі, фізіка-тэхнічны факультэт, факультэт эканомікі і кіравання і факультэт фізічнай культуры.
10 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы афіцыйна далі старт мужчынскаму першынству па баскетболе ў рамках I этапа Рэспубліканскай універсіяды «Бітва факультэтаў». Турнір сабраў 9 факультэцкіх зборных і каманду Студэнцкага гарадка. Наперадзе ў хлопцаў два тыдні інтрыгуючых развязак і барацьбы за выхад у запаветны фінал, які адбудзецца 20 лістапада.
Сёння, 10 лістапада, у рамках афіцыйнага візіту рэктара Купалаўскага ўніверсітэта ў Кітайскую Народную Рэспубліку адбылася сустрэча Ірыны Кітуркі з сакратаром партыйнага камітэта Лінанскага педагагічнага ўніверсітэта Ян Ай-Мінем.
12 лістапада ў Купалаўскім універсітэце ў рамках акселерацыйнай праграмы «Ад праекту да бізнэсу» пройдзе занятак «IT-рашэнні для кіравання бізнэсам. Вядзенне дзённіка праекта».
10 лістапада ў Мінску на базе Міжнароднага выставачнага цэнтра "BELEXPO" праходзіць Рэспубліканскі навукова-практычны форум "Навука - вытворчасці: інавацыі для рэальнага сектара эканомікі". Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на маштабным мерапрыемстве прадставілі вучоныя і студэнты, чые даклады былі прысвечаны распрацоўцы кампазітаў, разумнай упакоўцы і прававой абароне ў лічбавым асяроддзі.