На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 29 чэрвеня 2016 года, зацверджана рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук і прысвоены вучоныя званні прафесара і дацэнта выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана старшаму выкладчыку кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Антаніне Уладзіміраўне Семянчук.
Вучонае званне прафесара прысвоена прафесару кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта Віктару Уладзіміравічу Рудэніку.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі Валянціне Васільеўне Жарновай.
Вучонае званне дацэнта прысвоена загадчыку кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Тамары Анатольеўне Піваварчык.
Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры хіміі і хімічнай тэхналогіі факультэта біялогіі і экалогіі Вользе Міхайлаўне Траццяковай.