3 ліпеня 2016 г. у Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага адбылося спартыўна-масавае свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы.
У рамках святкавання прайшлі мерапрыемствы, сярод якіх: адкрыццё моладзевага марафона «Мы - за мірнае жыццё, за здаровую нацыю», моладзевы флэш-моб, конкурс «Юны футбаліст», спаборніцтвы па стрытболе, дзіцячая велагонка, спартландыя, конкурс малюнкаў, бліцтурнір і сеанс адначасовай гульні па шахматах і шашках, паказальныя выступленні па экстрэмальных відах спорту і па чэрлідынгу, майстар-класы па скандынаўскай хадзе, канцэрт творчых калектываў устаноў вышэйшай адукацыі г.Мінска.
Акрамя таго, адбылося падвядзенне вынікаў I этапу рэспубліканскага фестывалю «Старт пакаленняў - 2016», за актыўны ўдзел у якім купалаўскі ўніверсітэт узнагароджаны сертыфікатам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Анатольевіча Жураўкова.
- Представители ГрГУ имени Янки Купалы приняли участие в спортивно-массовом празднике, посвященном Дню Независимости Республики Беларусь
- Сертификат за активное участие в республиканском фестивале «Старт поколений – 2016» вручил заместитель Министра образования Республики Беларусь Виктор Викторович Якжик
- ГрГУ имени Янки Купалы награжден за активное участие в республиканском фестивале "Старт поколений - 2016"