Сустрэча дэлегацыі Пасольства Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь з адміністрацыяй і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла 23 лістапада ў рамках азнаямленчага візіту Марціна Оберга ў Гродзенскую вобласць.
Павітала дэлегацыю першы прарэктар Ірына Кітурка.
– Мы шчыра цэнім Вашу дыпламатычную працу, накіраваную на пашырэнне і ўмацаванне супрацоўніцтва Беларусі і Швецыі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і адукацыйнай сферах, - адзначыла Ірына Фёдараўна. - Мы спадзяёмся на раўнапраўны дыялог, партнёрства, заснаванае на даверы, і на добрыя працоўныя двухбаковыя адносіны паміж Пасольствам і ўніверсітэтам, якія прынясуць шмат годных вынікаў.
Першы прарэктар падкрэсліла, што ГрДУ імя Янкі Купалы - класічная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, якая прызнана лепшым універсітэтам у рэгіёне. Тут рыхтуюць спецыялістаў шырокага профілю: пачынаючы ад гуманітарных спецыяльнасцяў і заканчваючы тэхнічнымі.
У сваю чаргу Пасол ад імя дэлегацыі выказаў удзячнасць прадстаўнікам нашай альма-матэр за магчымасць пазнаёміцца з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і дадаў, што гэты візіт дапаможа паглыбіць кантакты Швецыі з Гродзенскай вобласцю ў цэлым і купалаўскай ВНУ ў прыватнасці.
У час сустрэчы бакі абмяркоўвалі магчымыя варыянты супрацоўніцтва. Для нашага ўніверсітэта актуальна пашырэнне ўзаемадзеяння са шведскімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі ў галіне адукацыі, навукі, культуры, акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў, распрацоўкі сеткавых праграм па спецыяльнасцях магістратуры і міжнародных праектаў. Акрамя таго, гасцям распавялі і аб праектах ГрДУ імя Янкі Купалы, якія спрыяюць наладжванню сувязяў з еўрапейскімі ўстановамі вышэйшай адукацыі. Сярод іх Летняя і Зімовая школы рускай мовы. Яны, як адзначыў прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Гачко, адкрываюць перад замежнікамі Беларусь - краіну з унікальнай прыродай і культурай. Дарэчы, гэты праект прыцягнуў увагу шведскага боку: Пасол плануе распаўсюдзіць інфармацыю аб школах у шведскіх універсітэтах.
Пасля сустрэчы Марцін Оберг пагутарыў са студэнтамі і адказаў на шэраг пытанняў. Асабліва купалаўцаў цікавілі студэнцкія гады госця, яго выбар прафесіі, некаторыя аспекты менталітэту шведаў і шведскай культуры. Пасол таксама падзяліўся сваімі ўражаннямі пра Беларусь і беларусаў.
- Беларусы і шведы вельмі падобныя, нас шмат што аб'ядноўвае. Нашы народы трохі замкнёныя, але гэта можа здацца толькі на першы погляд. Мы арганізаваныя і добра працуем. З-за таго, што ўрбанізацыя ў нашы краіны прыйшла пазней, чым ў многія еўрапейскія дзяржавы, мы цягнемся да прыроды і беражэм яе. І, вядома, агульным для нашых краін з'яўляецца хакей, - завяршыў сустрэчу Марцін Оберг.
Акрамя таго, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь прыняў удзел у адкрыцці лекцыі дзіцячай шведскай пісьменніцы Евы Суса, якая прэзентавала сваю новую кнігу «Снежная Чалавек у Мінску» студэнтам і выкладчыкам факультэта мастацтваў і дызайну. На сустрэчы пісьменніца распавяла купалаўцам аб неабходнасці ілюстрацый у дзіцячай кнізе, адзначыла нюансы іх стварэння і афармлення, а таксама варыянты супрацоўніцтва пісьменніка і мастака.
Прадоўжыўся візіт дэлегацыі Пасольства Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь прэзентацыяй Цэнтра шведскіх даследаванняў і адукацыйных праграм для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта. Завяршэннем сустрэчы стала пастаноўка «Фрэнкен Жулі» пра ўзаемаадносіны мужчын і жанчын па матывах аднайменнага твора шведскага класіка Аўгуста Стрындберга ў выкананні акцёраў аматарскага тэатра.
- Делегации Посольства Королевства Швеция в Республике Беларусь посетила ГрГУ имени Янки Купалы
- Возглавил делегацию Чрезвычайный и Полномочный Посол Королевства Швеция в Республике Беларусь Мартин Оберг (слева)
- Во время визита в ГрГУ имени Янки Купалы Чрезвычайный и Полномочный Посол Королевства Швеция в Республике Беларусь Мартин Оберг встретился с администрацией университета
- В состав шведской делегации вошли также представитель Союза белорусских писателей Александра Дворецкая (слева) и художник-иллюстратор Екатерина Дубовик (справа)
- Кроме того, в состав делегации вошли представители Центра шведских исследований в Минске
- Во время встречи стороны договорились укреплять взаимоотношения
- Чрезвычайный и Полномочный Посол Королевства Швеция в Республике Беларусь Мартин Оберг открыл лекцию детской шведской писательницы Евы Суссо
- На лекцию шведской писательницы Евы Суссо собрались студенты и преподаватели факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы
- Во время визита в ГрГУ имени Янки Купалы Чрезвычайный и Полномочный Посол Королевства Швеция в Республике Беларусь Мартин Оберг встретился со студентами
- Мартин Оберг ответил на многочисленные вопросы купаловцев
- Завершился визит шведской делегации презентацией образовательных программ