Фінальны матч адбыўся ў брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя». Нашы спартсменкі змагаліся за перамогу з валейбалісткамі «Мінчанкі».
- На жаль, з першых хвілін лідзіравалі сталічныя спартсменкі, - адзначыў трэнер «Камунальнік-ГрДУ», трэнер па спорце ў спартыўным клубе ГрДУ імя Янкі Купалы Дзмітрый Кот. - Аднак нашы дзяўчаты змагаліся на ўсю моц і адбівалі напады саперніц.
Па выніках гульні каманда «Камунальнік-ГрДУ» стала другой. Нашы валейбалісткі - Вольга Рахман і Анастасія Міклашэвіч, якія атрымалі ў выніку па 10 заліковых ачкоў, - выдатна праявілі сябе ў нападзе. А Марына Кучко была прызнана лепшым гульцом Кубка Беларусі па валейболе.