Стажыроўка была арганізавана ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржуніверсітэтам імя Янкі Купалы і ЕНУ імя Л.М. Гумілёва.
Адзначым, што факультэт эканомікі і кіравання не першы раз прымае магістрантаў і аспірантаў з казахскіх вышэйшых навучальных устаноў. Так, у сакавіку 2016 года выкладчыкі і магістранты трох вядучых універсітэтаў Казахстана праходзілі тыднёвую навуковую стажыроўку.
Падчас цяперашняй магістранты наведалі лекцыі вядучых выкладчыкаў факультэта, круглыя сталы з удзелам беларускіх і казахскіх навукоўцаў, сустрэліся з калегамі на профільных кафедрах і з адміністрацыяй факультэта і ўніверсітэта.
–З улікам навуковай спецыялізацыі казахскіх магістрантаў лекцыі і трэнінгі для замежных гасцей праводзілі выкладчыкі кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку, - распавяла дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая. - Вялікую цікавасць у казахскіх магістрантаў выклікалі кансультацыі па методыцы падрыхтоўкі магістарскіх работ, якія правяла прафесар кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Валянціна Рабцэвіч.
Таксама прадстаўнікі казахскага ўніверсітэта наведалі адміністрацыю СЭЗ «Гроднаінвест», базавыя прадпрыемствы факультэта, сярод якіх «ЭтикетСервис» і «Кансалт». Акрамя таго, пабывалі на практыкаарыентаваных занятках у філіялах кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку, якія знаходзяцца на прадпрыемствах і ў арганізацыях Гродзеншчыны.
Завяршылася навуковая стажыроўка магістрантаў Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва круглым сталом і ўрачыстым уручэннем міжнародных сертыфікатаў.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.