Алімпіяда праводзілася сярод студэнтаў 1-2 курсаў Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы, ГГАУ, ГрДМУ і Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства».
Спаборніцтва праходзіла ў тры этапы. На першым удзельнікам прапанавалі адказаць на 60 пытанняў тэставых заданняў па розных модулях курсу «Паліталогія. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы». У другім туры канкурсанты пісалі эсэ.
–Асноўнае поле навуковага супрацьстаяння разгарнулася ў рамках рэалізацыі эўрыстычнага задання - эсэ - па такіх тэмах, як палітыка, улада і грамадзянская супольнасць, дзяржаўнае кіраванне, дэмакратыя, сучасны палітычны працэс, грамадзянская пазіцыя, - распавялі арганізатары алімпіяды.
Фінальны тур спаборніцтва ўяўляў сабой бліц-спіч. Студэнты прадставілі журы абгрунтаванне выбару тэмы эўрыстычнага задання і аргументавалі зробленыя ў эсэ высновы. У выступе ўдзельнікаў ацэньвалася якасць самапрэзентацыі, вобразнасць, маляўнічасць, лаканічнасць і пераканаўчасць падачы матэрыялу. Ўлічвалася таксама захаванне часовага параметру.
Пераможцамі алімпіяды сталі студэнтка 2 курс факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Вольга Міхайлава і студэнтка 1 курса Гродзенскага філіяла «БІП - Інстытут правазнаўства» Лізавета Шышкіна.
Другое месца ў студэнткі 1 курса факультэта эканомікі і кіравання купалаўскага ўніверсітэта Карыны Савіцкай і студэнткі 1 курса Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Вольгі Кісель.
Трэцяе месца паміж сабой падзялілі студэнтка 1 курса факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандра Мазурава і студэнтка 1 курса Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Ганна Зайка.
Алімпіяда накіравана на выяўленне і падтрымку здольных і таленавітых студэнтаў у сферы гуманітарнай адукацыі. Праводзячы гэта інтэлектуальнае спаборніцтва, арганізатары мелі на мэце развіць у студэнтаў творчыя здольнасці да навуковай дзейнасці, паглыбіць творчыя веды і практычныя ўменні, цікавасць да грамадска-палітычных працэсаў, імкненне да палітычнай самаадукацыі, сфармаваць у студэнтаў навыкі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, даць магчымасць праявіць ініцыятыву і самастойнасць .
- Первая Межвузовская олимпиада по политологии «Человек в мире политики» состоялась в ГрГУ имени Янки Купалы
- С приветственным словом к участникам обратился заведующий кафедрой политологии ГрГУ имени Янки Купалы Виктор Ватыль
- Участниками олимпиады стали студенты 1-2 курсов ГрГУ имени Янки Купалы, ГрГМУ, ГГАУ и Гродненского филиала «БИП – Институт правоведения»
- Слова приветствия в адрес участников направил проректор по воспитательной работе ГрГУ имени Янки Купалы Василий Сенько
- Олимпиада проходила в три этапа
- Финальным туром стало выступление конкурсантов перед членами жюри
- Своими впечатлениями о проведенной олимпиаде поделились члены жюри
- В рамках олимпиады были определены победители и призеры