Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла на базе факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Нагадаем, што ў першым этапе IV Міжнароднай Студэнцкай алімпіяды па псіхалогіі «ПсиОлимп-2017» прыняло ўдзел 11 каманд студэнтаў з Расіі, Украіны і Беларусі. У іх ліку каманда «Агенты 007 ± 2» факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якая змагалася з супернікамі ў пяці намінацыях: студэнты прадстаўлялі даследчы праект, вырашалі псіхалагічныя кейсы, дэманстравалі эрудыцыю ў галіне псіхалогіі, паказвалі свой навучальны відэафільм.
Па выніках конкурсаў купалаўцы выйшлі ў фінал, дзе іх канкурэнтамі сталі чатыры каманды. Канкурсанты спаборнічалі не толькі ў ведах і эрудыцыі, але і сцэнічным майстэрстве, крэатыўнасці і ўменні працаваць зладжана ў рамках трох конкурсных намінацый: «Візітоўка каманды», «Кошт памылкі» і «Мазгавы шторм». Каманда «Агенты 007 ± 2» факультэта псіхалогіі паказала годныя вынікі і атрымала перамогу ў намінацыі «Псі-эрудыцыя».
У агульнаалімпіядным індывідуальным заліку пераможцам намінацыі «Псі-эрудыцыя» стаў студэнт 3 курса факультэта псіхалогіі, капітан каманды Уладзіслаў Асадчы.
Адзначым, што ў склад каманды Гродзенскага ўніверсітэта ўвайшлі студэнты 4 курса Аляксандра Прус, Маргарыта Лявонава, Паліна Афанасьева, Алена Ткачэнка, Людміла Невяровіч, Сняжана Ус, а таксама студэнты 3 курса Аляксандра Падбярэзскі, Вольга Мышко і Аляксандр Вайцюлевіч.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.