Конкурс пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы з 30 лістапада па 25 снежня.
На конкурс прымаюцца аўтарскія плакаты фармату А3, якія папулярызуюць здаровы лад жыцця, адмову ад алкаголю, тытуню, азартных гульняў і наркотыкаў. Плакаты могуць быць выкананы адным аўтарам альбо групай у адной з тэхнік - жывапіс, графіка, калаж - ці спалучаць у сабе некалькі тэхнік. Інфармацыю пра аўтараў неабходна размясціць на адваротным баку плаката ў левым ніжнім куце.
Пераможцаў конкурсу студэнцкіх плакатаў «Вольны ад залежнасцяў» вызначаць у намінацыях «Самы яркі малюнак», «Лепшы дызайн плаката», «Лепшае тэхнічнае выкананне», «Лепшы сацыяльна-накіраваны плакат», «Лепшае выкананне ідэі», «Лепшы плакат-комікс» і «Лепшы матывацыйны плакат». Журы будзе ацэньваць арыгінальнасць ідэі, мастацкае выкананне, навізну сюжэту, яркасць і выразнасць працы, яе асветніцкую і выхаваўчую накіраванасць.
Паўдзельнічаць могуць студэнты, магістранты, аспіранты, навучэнцы каледжаў і работнікі факультэтаў. Матэрыялы ад удзельнікаў чакаюць ва Упраўленні выхаваўчай працы з моладдзю па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308. Кантактны нумар тэлефона: 74-43-87; e-mail: uvr@grsu.by.
Конкурс студэнцкіх плакатаў «Вольны ад залежнасцяў» праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі, развіцця творчага мыслення, прафілактыкі шкодных звычак і залежнасцяў, а таксама развіцця ў студэнцкай моладзі пачуцця адказнасці за сваю будучыню.