Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад навукоўцаў, выкладчыкаў, дактарантаў, аспірантаў і магістрантаў, а таксама практыкуючых спецыялістаў да 29 верасня.
IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы псіхалогіі асобы і сацыяльнага ўзаемадзеяння: псіхалагічнае здароўе асобы ў сучасным сацыякультурным кантэксце" праводзіцца факультэтам псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Суарганізатарамі канферэнцыі выступаюць Псіхалагічны інстытут расійскай акадэміі адукацыі, Яраслаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя К.Д. Ушынскага, Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.П. Огарёва, Кастрамской дзяржаўны універсітэт, Кіеўскі нацыянальны універсітэт імя Т. Шаўчэнкі, Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт, Сумскай дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А.С. Макаранка.
Канферэнцыя адбудзецца 8 кастрычніка ў вочным і онлайн-фармаце. Плануецца правядзенне пленарнага пасяджэння і круглага стала. Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя праблемы псіхалагічнага здароўя асобы, у прыватнасці, клінічныя аспекты псіхалагічнага здароўя асобы, псіхалагічнае здароўе асобы ў перыяд пандэміі, рэсурсы псіхалагічнага здароўя асобы ў экстрэмальных умовах і крызісных сітуацыях, псіхалагічнае здароўе асобы ў сямейным, прафесійным і адукацыйным кантэксце.
Праграма навукова-практычнай канферэнцыі будзе размешчана на сайце факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў пачатку кастрычніка. Дадатковую інфармацыю аб умовах удзелу ў навуковым форуме можна даведацца па нумары тэлефона +375 (29) 8809361.