У арганізацыйны камітэт паступіла больш за 70 заявак на ўдзел у канферэнцыі з сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, Расіі, Кыргызстана. Цягам двух дзён удзельнікі падзеі прадстаўлялі свае навуковыя працы ў галіне будаўніцтва.
У першы дзень канферэнцыі працавалі чатыры секцыі: "Гісторыя архітэктуры, архітэктура будынкаў і збудаванняў", "Сучасныя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, метады разліку", "Сучасныя матэрыялы і тэхналогіі ў будаўніцтве", "Інфармацыйныя мадэлі ў будаўніцтве (BIM-праектаванне)". Тэматыка прадстаўленых на канферэнцыі дакладаў вызначалася разнастайнасцю і актуальнасцю ўзнятых у іх праблем.
У другі дзень канферэнцыі адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім былі прадстаўлены найлепшыя даклады, выбраныя на секцыях. Сярод іх быў і даклад купалаўца. Старшы выкладчык кафедры будаўнічай вытворчасці Аляксей Паўлаў выступіў з навуковай работай "Аналіз прымяняемых металапракатных вырабаў у практыцы вырабу металаканструкцый Гродзенскага рэгіёну".
Пасля завяршэння канферэнцыі ўдзельнікі падвялі вынікі сумеснай работы, абмеркавалі і вызначылі напрамкі далейшага супрацоўніцтва.