Адкрыты дыялог быў прымеркаваны да 20-годдзя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. За два дзесяцігоддзі арганізацыі значна падрасла, стала ініцыятарам і рэалізатарам мноства праектаў, якія закліканы служыць на карысць нашай краіны.
У дыялогу прынялі ўдзел першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Андрэй Есін, першы сакратар Гродзенскага ГК ГА "БРСМ" Арцём Макарэвіч, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і таксама студэнты-купалаўцы.
Уступнае слова ўзяла рэктар універсітэта Ірына Фёдараўна:
- Я вельмі радая, што ўсе мы змаглі сабрацца тут у такі знамянальны дзень, у 20-годдзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. БРСМ сёння гэта не толькі членскія ўзносы, білет, арганізацыйныя сходы БРСМ – гэта пляцоўка для новых магчымасцей, якую вы заўсёды можаце выкарыстоўваць. Ад усяго сэрца хачу павіншаваць прадстаўнікоў, а таксама сябрам арганізацыі і падзякаваць за вялікі ўнёсак у развіццё ўніверсітэта.
Першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Андрэй Есін расказаў удзельнікам дыялогавай пляцоўкі аб спектры задач, якія выконвае аб'яднанне:
- У мінулым годзе ў Менску адбыўся з'езд, на якім была прынятая стратэгія развіцця арганізацыі. У працэсе дыялога былі сфарміраваны напрамкі дзейнасці саюза. Да іх адносіцца патрыятычнае выхаванне моладзі, валанцёрскі рух, падтрымка адоранай і таленавітай моладзі, міжнароднае супрацоўніцтва і шмат іншага.
Таксама падчас дыялогу студэнты змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, якія былі звязаны з супрацоўніцтвам беларускага і расійскага саюзаў моладзі, занятасцю актыву БРСМ на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, арганізацыяй новых праектаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, а таксама прыцягненнем большай колькасці студэнтаў да дзейнасці аб'яднання.
Завяршылася дыялогавая пляцоўка аб'яўленнем рэктара ўніверсітэта конкурсу на брэндавы праект БРСМ ГрДУ імя Янкі Купалы. Яго пераможца атрымае магчымасць рэалізаваць ідэю ў сценах універсітэта!
Свой юбілей БРСМ адзначыў 6 верасня. Менавіта ў гэты дзень 20 гадоў таму было прынята рашэнне аб'яднаць ГА "БПСМ" і ГА "БСМ" у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Гэта падзея дало адлік зусім новай гісторыі. Але моладзевая арганізацыя вырашыла не абмяжоўвацца адным днём урачыстасці - святочныя мерапрыемствы пачаліся загадзя. Да святочнай даты былі прымеркаваны адкрытыя дыялогі, інтэлектуальныя гульні, велапрабег, конкурсы ў сацсетках. Гэтая тэма таксама была заяўлена на нашым маладзёжным форуме "Алімпія" і абласным турыстычным злёце.
Цэнтральным мерапрыемствам, якім на Гродзеншчыне адзначаць дзень нараджэння БРСМ, стане рэгіянальны маладзёжны форум "БРСМ: 20 гадоў разам!". Ён адбудзецца сёння, 9 верасня, у маладзёжным цэнтры "Гродна". Гэтае мерапрыемства стане своеасаблівым дыялогам пакаленняў, аб'яднаўшы сакратароў Гродзенскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" мінулых гадоў з сённяшнім маладзёжным актывам вобласці.