У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» знаходзіцца Раззакаў Аліжон Шаназаровіч, дацэнт кафедры фізікі фізіка-матэматычнага факультэта Ургенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У праграме яго візіту - выступленне з пленарным дакладам па тэме "Фізіка-хімічныя асаблівасці атрымання цвёрдых раствораў з раствору-расплаву і іх структурныя ўласцівасці" на XXXII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў "Фізіка кандэнсаванага стану", якая праходзіць 4-5 красавіка на базе фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта. Таксама ў рамках гэтай праграмы Аліжон Шаназаравіч правядзе лекцыйныя заняткі для студэнтаў спецыяльнасцей "Робататэхнічныя сістэмы", "Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы", "Інфармацыйна-вымяральная тэхніка".
2 красавіка адбылася сустрэча ўзбекскага госця з прарэктарам па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталляй Башун, начальнікам навукова-даследчай часткі Антонам Глазевым і начальнікам Цэнтра трансферу тэхналогій Аленай Апякун, намеснікам дэкана па навуковай рабоце фізіка-тэхнічнага факультэта Вольгай Жарновай і каардынат акадэмічнай мабільнасці фізіка-тэхнічнага факультэта - Барысам Асановічам.
Падчас сустрэчы прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун прадставіла патэнцыял і магчымасці Купалаўскага ўніверсітэта ў галіне навуковай і інавацыйнай дзейнасці. Начальнік НДЧ Антон Глазеў прадставіў асноўныя напрамкі развіцця навуковага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва 2-х універсітэтаў, а менавіта, фізіка паўправаднікоў (вызначэнне фізіка-хімічных асаблівасцей механізму росту эпітаксіяльных плёнак, даследаванні іх структуры і фотаэлектрычных уласцівасцей), Алена Апякун прадставіла асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў у галіне камерцыялізацыі вынікаў сумесных даследаванняў і распрацовак.