Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з партнёрамі праводзіць 26-28 сакавіка VIII міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "ЗААЛАГІЧНЫЯ ЧЫТАННІ - 2025", прысвечаную памяці выдатнага заолага, доктара біялагічных навук Шнітнікава Уладзіміра Мікалаевіча.
Навуковыя напрамкі канферэнцыі ахопліваюць шырокі дыяпазон тэм: сучасныя аспекты фауністычных даследаванняў, маніторынгу і кадастру жывёльнага свету; захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахова рэсурсаў жывёльнага свету; навуковыя аспекты ўтрымання і развядзення жывёл у штучна створаных умовах; актуальныя праблемы экалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўплыву і глабальных змен асяроддзя пасялення; ацэнка біяразнастайнасці, метады і падыходы пры правядзенні заалагічных даследаванняў; сучасныя падыходы ў выкладанні заалагічных дысцыплін у сярэдняй і вышэйшай школе.
Форма ўдзелу ў рабоце канферэнцыі: выступленне з пленарным дакладам (да 20 хвілін), выступленне з дакладам на секцыі (да 10 хвілін), завочны ўдзел (толькі публікацыя матэрыялаў).
Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, магчыма прадстаўленне матэрыялаў на англійскай мове для стэндавых дакладаў і для вусных выступленняў.
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі неабходна да 16 лютага накіраваць на адрас аргкамітэта па электроннай пошце. zooconf@mail.ru наступныя матэрыялы: заяўку па прыкладаемай форме; матэрыялы артыкула ў электронным выглядзе. Копію квітанцыі (ксеракопію ці адсканаваную копію) аб аплаце арганізацыйнага ўнёску неабходна пераслаць у аргкамітэт канферэнцыі з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку адпраўніка і пазнакай «Зооконф-2025».
ПАДРАБЯЗНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ТУТ.