Перад замежнымі студэнтамі выступілі начальнік Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вулькевіч і старшы афіцэр аддзела дазнання адміністрацыйнага працэсу Яўген Мантур.
У рамках інфармацыйнага мерапрыемства на філалагічным факультэце студэнтам растлумачылі асноўныя палажэнні міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Спікеры казалі аб небяспецы ўцягвання замежных навучэнцаў у арганізацыю незаконнай міграцыі.
Асаблівую ўвагу выступоўцы звярнулі на недапушчальнасць парушэння замежнымі грамадзянамі адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Замежным студэнтам расказалі аб наступствах правапарушэнняў, учыненых на тэрыторыі нашай краіны. Пасля заканчэння сустрэчы замежныя студэнты атрымалі магчымасць задаць прадстаўнікам праваахоўных органаў пытанні, якія іх цікавяць.