127 выпускнікоў 11-х класаў з усёй Беларусі сталі ўладальнікамі дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступені. Усе пераможцы рэкамендаваны да залічэння без уступных іспытаў на спецыяльнасці, у інтарэсах якіх праводзіліся адпаведныя профільныя алімпіяды.
Стаць студэнтамі рабяты змогуць ужо ў пачатку ліпеня, падаўшы дакументы адначасова з мэтавікамі, і адпаведна будуць залічаны ў шэрагі студэнтаў да пачатку асноўнага этапу ўступнай кампаніі.
Не пазней за 1 красавіка на сайце ўніверсітэта будуць апублікаваны квоты па залічэнні пераможцаў Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды. Як і ў мінулым годзе, на кожнай спецыяльнасці пераможцы шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды змогуць заняць не больш за 15% ад колькасці бюджэтных месцаў па спецыяльнасці.
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 22 сакавіка, падчас правядзення адзінага дня адчыненых дзвярэй, сумешчанага з Кірмашом мэтавай падрыхтоўкі Купалаўскага ўніверсітэта.