Конкурс пройдзе з 1 жніўня па 23 снежня 2025 г. Прыём заявак будзе ажыццяўляцца з 1 жніўня да 1 кастрычніка 2025 года.
Удзельнікамі конкурсу могуць стаць маладзёжныя грамадскія аб'яднанні, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, або ініцыятыўныя групы, якія складаюцца з не менш як двух маладых грамадзян з ліку членаў маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, якія прапануюць рэалізацыю маладзёжных ініцыятыў.
Конкурс праводзіцца па наступных напрамках: інфармацыйныя тэхналогіі, стварэнне крэатыўных прастор для зносін моладзі, патрыятычнае выхаванне.
Ацэнка і адбор работ будзе ажыццяўляцца па наступных крытэрыях: актуальнасць і сацыяльная значнасць маладзёжнай ініцыятывы, вопыт і кампетэнцыя выканаўцаў праекта, чаканы эфект ад рэалізацыі ініцыятывы, даступнасць вынікаў рэалізацыі маладзёжнай ініцыятывы насельніцтву, інавацыйнасць падыходаў, што прапануюцца ў рамках рэалізацыі праекта і іншае.
З падрабязнай інфармацыяй і ўмовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.