Мерапрыемства прайшло 8 кастрычніка, сабраўшы студэнтаў, якія жадаюць атрымаць тэарэтычныя і практычныя навыкі ў валанцёрскай дзейнасці і далучыцца да дружнай Купалаўскай валанцёрскай сям'і.
З прывітальным словам да будучых валанцёраў звярнуўся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васілій Сянько. Затым Валянціна Есіна, педагог сацыяльны 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, кіраўнік сацыяльнага напрамку Цэнтра валанцёрскай дзейнасці расказала гасцям аб праграме Школы валанцёра і валанцёрскім руху Купалаўскага ўніверсітэта.
У адкрыцці школы таксама прынялі ўдзел начальнік упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Аксана Котава і запрошаны эксперт - псіхолаг аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу дзяржаўнай установы "Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" Марына Карэцкая. Яна расказала аб рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Формула ЗЛЖ".