Сёння, 13 кастрычніка, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла сустрэча рэктара Ірыны Кітуркі са студэнтамі Праваахоўнай акадэміі Рэспублікі Узбекістан, якія навучаюцца ў рамках сумеснай адукацыйнай праграмы па спецыяльнасці «Правазнаўства».
У межах размовы Ірына Фёдараўна расказала купалаўцам пра магчымасці, якія дае ўніверсітэт, а таксама заклікала студэнтаў быць актыўнымі падчас навучання.
Студэнты, якія навучаюцца па гэтай праграме, праводзяць першыя два гады навучання ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, атрымліваючы асноўныя тэарэтычныя веды і практычныя навыкі ў галіне правазнаўства. Працягваюць сваё навучанне яны ў Праваахоўнай акадэміі Узбекістана. Такое міжнароднае ўзаемадзеянне дазваляе студэнтам лепш разабрацца ў прававой сістэме сваёй краіны і адаптавацца да яе асаблівасцей.
Дадзеная сустрэча стала значным этапам у рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы, якая дазваляе студэнтам атрымліваць унікальны досвед і веды ў галіне права.
Даведачна: Праваахоўная акадэмія Рэспублікі Узбекістан была створана 28 лістапада на базе Акадэміі Генеральнай пракуратуры. Асноўная мэта Акадэміі – падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў у сферы расследавання злачынстваў, укараненне ў гэту сферу перадавых стандартаў і інфармацыйных тэхналогій, арганізацыя эфектыўнай сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў, а таксама правядзенне навуковых даследаванняў.
Узаемадзеянне ГрДУ імя Янкі Купалы і Праваахоўнай акадэміі Рэспублікі Узбекістан пачалося з візіту дэлегацыі Акадэміі ў Купалаўскі ўніверсітэт 21-26 красавіка 2025 года. У рамках сустрэчы 25 красавіка было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ВНУ. 21 мая быў падпісаны Дагавор аб рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы па спецыяльнасці «Правазнаўства», і ў верасні 2025 года адбыўся першы набор па гэтай праграме, які склаў 29 студэнтаў.