10 кастрычніка адбыўся першы семінар пятага сезона Студыі праектаў і стартапаў «Генерацыя праектных ідэй», які сабраў больш за 60 смелых студэнтаў, якія зрабілі крок да стварэння ўласных праектаў.
Кіраўнік Стартап-цэнтра Парка высокіх тэхналогій Дзмітрый Мікулка правёў гутарку з купалаўцамі ў рамках семінара на тэму: «Навошта рабіць стартапы?». Кіраўнік Студыі праектаў і стартапаў Алена Разава пагрузіла ўдзельнікаў у методыкі крэатыву на майстар-класе «Дызайн-мысленне: як прыдумаць тое, чаго няма». Сваімі ведамі ў галіне штучнага інтэлекту са студэнтамі падзяліўся і Сяргей Пятроў, дацэнт кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны, выступіўшы з дакладам «Пракачай ідэю ў партнёрстве з ІІ».
Пасля выступленняў прайшоў практычны трэнінг, дзе студэнты змаглі праявіць сваю крэатыўнасць і падзяліцца ідэямі.
За аб'ектыўную і прафесійную адзнаку прадстаўленых ідэй арганізатары дзякуюць старшаму выкладчыку кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Святлану Гаранец і выкладчыку кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Івана Ермака.
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у другім семінары на тэму: «Актуальныя напрамкі прыродазнаўча-навуковых і сацыяльна-гуманітарных навук», які пройдзе 24 кастрычніка ў 15:00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а.