3 лістапада Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна са спецыялістамі дзяржаўнай установы "Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" правялі ў навучальных карпусах па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 і вул. Захарава, 32 акцыю "Тэрыторыя вольная ад курэння".
Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў моладзі негатыўнага стаўлення да спажывання тытуню і іншай нікацінзмяшчальнай прадукцыі, а таксама дапамога студэнтам зрабіць свядомы выбар на карысць здаровага ладу жыцця.