Сёння ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта прайшла сустрэча прадстаўнікоў Беларускай чыгункі са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы і ГрДМУ з мэтай інфармавання моладзі аб перспектывах працаўладкавання і атрымання дадатковай рабочай прафесіі.
На сустрэчы перад студэнтамі выступіла намеснік начальніка вагоннага ўчастка г. Гродна – Святлана Старавойтава, расказаўшы аб магчымасцях праходжання навучальных курсаў, а пасля паспяховага завяршэння навучання ўсім жадаючым будзе прапанавана работа ў студэнцкіх атрадах на чыгунцы. Другі сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Дар'я Капітула ў сваю чаргу акцэнтавала ўвагу на значнасці студэнцкіх атрадаў як для асабістага, так і прафесійнага росту.
Сустрэча выклікала жывую цікавасць сярод студэнтаў, многія з якіх выказалі гатоўнасць скарыстацца прапанаванай магчымасцю.