11 снежня валанцёрскі атрад філалагічнага факультэта "Мы разам" прадставіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на Рэспубліканскім фестывалі "Валанцёрства - на карысць грамадства" ў Брэсце. Мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў 20 ВНУ з усёй краіны для абмену вопытам і вызначэння перспектыў далейшага развіцця добраахвотніцкай дзейнасці.
Пачаўся фестываль з выставы "Мы - валанцёры БрДУ!". Прадстаўнікі валанцёрскіх атрадаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прадстаўлялі дасягненні каманд і асобных валанцёраў. Пасля ўдзельнікі мерапрыемства адправіліся на ўрачыстае адкрыццё фестывалю, дзе бліжэй пазнаёміліся з дзейнасцю валанцёрскіх атрадаў ВНУ.
Напрацягу дня гасцей чакала насычаная праграма. Яны змаглі прыняць удзел у флэшмобе "Моладзь выбірае ЗЛЖ!", атрымаць новыя веды на трэнінгу "Сіла адзінства" і воркшопе "Media Lab: ствараем стыль студэнцкага праекта з нуля". Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў выклікалі майстар-клас “Клоўнатэрапія як накірунак сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі дзяцей, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні” (на прыкладзе рэалізацыі праекта “Доктар Клоун спяшаецца на дапамогу!”) і семінары-прэзентацыі “Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і гістарычнай памяці: дзейнасць валанцёрскага атрада гістарычнага факультэта” і “Дзейнасць пошукава-выратавальнага атрада “Паўднёвы захад” у Брэсцкім рэгіёне”.
Фестываль стаў яркай пляцоўкай для дэманстрацыі досведу працы валанцёрскіх атрадаў і натхнення студэнтаў-актывістаў на новыя ініцыятывы.