Запрашаем самых чароўных і выдатных юнакоў і дзяўчат Купалаўскага ўніверсітэта праявіць сябе і стаць удзельнікам конкурсу «Міс і Містар універсітэт – 2026»!
«Міс і Містар універсітэт» – адна з самых чаканых падзей жыцця нашай альма-матэр. Гэта конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнасці, дзе кожны ўдзельнік можа прадэманстраваць свае таленты.
Усіх жадаючых, хто хоча стаць прэтэндэнтам на званне Міс і Містар універсітэта, арганізатары конкурсу чакаюць 17 снежня а 19 гадзіне ў актавай зале па адрасе: вул. Леніна, 32. Дзяўчыны павінны мець пры сабе туфлі на высокім абцасе і гумку для валасоў.
Не прапусціце шанец заявіць пра сябе і стаць тварам універсітэта!
Калі ўзніклі пытанні, можна звяртацца па тэлефоне: +375295824198.
