19 снежня на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра быў арганізаваны праект «Маладзёжная змена», які аб'яднаў 47 актыўных прадстаўнікоў Грамадскай рэспубліканскай студэнцкай рады пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Праект «Маладзёжная змена» накіраваны на ўсебаковае развіццё маладзёжных лідараў краіны і садзейнічае развіццю камунікатыўных навыкаў, праектнай дзейнасці, лідарскіх якасцей, а таксама фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўдзел прыняла старшыня Студэнцкай рады ўніверсітэта, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк.
Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе фарсайт-сесію па планаванні будучыні, дыскусіі па актуальных задачах Грамадскай рэспубліканскай студэнцкай рады, практычныя майстар-класы па эфектыўнай працы ў сацыяльных сетках, а таксама трэнінг, накіраваны на раскрыццё і развіццё лідэрскага патэнцыялу моладзі.
Акрамя гэтага, удзельнікі праекта наведалі выставу дасягненняў пад назвай «Мая Беларусь», дзе змаглі больш даведацца пра поспехі краіны ў розных сферах.
Удзел у праекце стаў для Карыны Місцюк, старшыні Студэнцкай рады ўніверсітэта, каштоўным і незабыўным вопытам, які будзе садзейнічаць далейшаму развіццю студэнцкага самакіравання ў Купалаўскім універсітэце.