У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца прафарыентацыйная работа. 31 студзеня свае дзверы адчыніць факультэт мастацтваў і дызайну, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, інжынерны факультэт і ваенны факультэт, дзе школьнікі і іх бацькі змагу прыняць удзел у майстар-класе, праслухаць лекцыю аб штучным інтэлекце і пазнаёміцца з творчымі спецыяльнасцямі.
«Універсітэцкая субота» пройдзе на чатырох факультэтах.
Кафедра выяўленчага мастацтва факультэта мастацтваў і дызайну запрашае ўсіх аматараў мастацтва на дэманстрацыю работ з фонду кафедры па спецыяльных дысцыплінах. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Дзяржынскага, 28, аўд. 6 у 10:00.
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі навучыць школьнікаў, як прадуктыўна мець зносіны са штучным інтэлектам. Для будучых студэнтаў пройдзе занятак «Штучны інтэлект: як правільна скласці прамт», у рамках якога яны навучацца правільна фармуляваць запыт для нейрасеці і даведаюцца лайфхакі, якія эканомяць час і дазваляюць атрымаць жаданы вынік. Занятак пройдзе ў 10.05 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а.
Інжынерны факультэт у анлайн-фармаце пазнаёміць усіх жадаючых з магчымасцямі сучасных камп'ютарных тэхналогій. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандр Антонаў правядзе анлайн-лекцыю «Камп'ютэрнае мадэляванне ў машынабудаванні», у рамках якой раскажа пра адытыўныя тэхналогіі і іх прымяненні. Для ўдзелу неабходна далучыцца да лекцыі па спасылцы.
Ваенны факультэт запрашае не толькі будучых курсантаў, але і іх бацькоў. У праграме Дня адчыненых дзвярэй запланаваны бацькоўскі сход па пытаннях паступлення і займальны майстар-клас па кіраванні беспілотнымі лятальнымі апаратамі, які правядзе намеснік начальніка ваеннага факультэта па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні - начальнік аддзялення МТА падпалкоўнік Дзмітрый Кніповіч.
Купалаўскі ўніверсітэт чакае будучых студэнтаў і іх бацькоў!