14 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы панавала атмасфера бязмежнага кахання і цяпла. Тут напярэдадні Дня Сям'і прайшла дыялогавая пляцоўка "Усё пачынаецца з сям'і", у рамках якой удзельнікі змаглі падзяліцца сваім бачаннем аб сям'і.
У рамках пляцоўкі прайшла дэманстрацыя работ пераможцаў конкурсу "Мая сям'я". Яго ўдзельнікамі сталі студэнты і выкладчыкі фізіка-тэхнічнага факультэта, факультэта біялогіі і экалогіі, інжынернага факультэта, факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта эканомікі і кіравання, філалагічнага факультэта, педагагічнага факультэта і юрыдычнага факультэта, а таксама слухач падрыхтоўчых курсаў замежных грамадзян Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі.
Работы ўдзельнікаў былі напоўнены бязмежнай любоўю і павагай да сваёй сям'і. Праз малюнкі, вершы, фатаграфіі і іншыя формы творчасці ўдзельнікі падзяліліся сваімі цёплымі пачуццямі, гісторыямі і традыцыямі сваіх сем'яў і ўяўленнямі пра сямейнае шчасце.
Пасля прэзентацый прайшла цырымонія ўзнагароджання. У цёплай атмасферы дыпломы ўручылі ўсім удзельнікам.