10 - 11 кастрычніка ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы псіхалогіі асобы і сацыяльнага ўзаемадзеяння». Навуковы форум збярэ вучоных, выкладчыкаў, маладых даследчыкаў і практычных псіхолагаў розных краін. Канферэнцыя прысвечана 25-годдзю факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.