Сёння, 12 чэрвеня, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы расчыніў свае дзверы для выпускнікоў фізіка-матэматычнага факультэта 1975 года. Праз 50 гадоў яны вярнуліся ў родную Alma mater, каб узгадаць студэнцкія гады і даведацца пра сённяшнія поспехі ўніверсітэта.