З 23 па 26 мая адбыўся VI Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2025, падчас якога таксама адбыўся Адкрыты чэмпіянат прафмайстэрства краін-партнёраў ЕАЭС+. У спаборніцтвах прынялі ўдзел канкурсанты з Расіі, Кітая, Зімбабвэ, Казахстана, Азербайджана, Узбекістана і Пакістана. Маштабнае мерапрыемства аб'яднала каля 400 навучэнцаў устаноў адукацыі, з іх каля 100 замежных, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама студэнты і маладыя спецыялісты з усіх рэгіёнаў нашай краіны.
Купалаўскі ўніверсітэт на VI Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2025 у ролі галоўных экспертаў прадставілі Алена Пракопчык-Бяляўская, выкладчык Гуманітарнага каледжа, галоўны эксперт у кампетэнцыі «Графічны дызайн», Юлія Булутава, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гуманітарнага «Музычная адукацыя». У ролі экспертаў выступілі Юлія Мацвейчык, выкладчык Ваўкавыскага каледжа, эксперт у кампетэнцыі «Пачатковая адукацыя», Юлія Сідаровіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гуманітарнага каледжа, эксперт у кампетэнцыі «Графічны дызайн», Таццяна Гайдзель, выкладчык Гуманітарнага каледжа, эксперт у кампетэнцыі «Дашкольная адукацыя», Ірына Аскірка, выкладчык Гуманітарнага каледжа, эксперт у кампетэнцыі «Музычная адукацыя», Валерый Ступакевіч, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій фізіка-тэхнічнага факультэта, эксперт у кампетэнцыі «Электроніка».
У ліку канкурсантаў VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus 2025 выступалі пяць купалаўцаў, чацвёра вярнуліся з перамогай. Марыя Піліпчык, якая навучаецца ў Гуманітарным каледжы атрымала залаты медаль у кампетэнцыі «Графічны дызайн», Лізавета Хлебус, якая навучаецца ў Гуманітарным каледжы таксама атрымала залаты медаль, але ўжо ў кампетэнцыі «Музычная адукацыя», Іван Савін, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Інфармацыя вярнуўся са срэбным медалём у кампетэнцыі «Электроніка», Вікторыя Раманчук, якая навучаецца Гуманітарнага каледжа ўдастоена бронзавага медаля ў кампетэнцыі «Дашкольная адукацыя».
Акрамя таго, у рамках Адкрытага чэмпіянату прафесійнага майстэрства краін-партнёраў ЕАЭС+ навучэнцы Гуманітарнага каледжа таксама заваявалі ўзнагароды: Лізавета Хлебус удастоена залатога медаля ў кампетэнцыі «Музычная адукацыя» і Марыя Піліпчык, уладальніца сярэбранага медаля ў кампетэнцыі «Графічны дызайн». Віншуем пераможцаў і іх педагогаў!