З 28 па 30 жніўня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе XII адкрыты турнір па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера В.М. Карчэўскага.
Паядынкі пройдуць у спартыўнай зале № 2 па адрасе: вуліца Захарава, 32.
У турніры прымуць удзел пяць моцных каманды: «Камунальнік-ГрДУ» і «ГрДУ2 СДЮШАР» з Гродна, «Атлант» з Баранавіч, «Лілея-Наваполацк» і «Прыбужжа» з Брэста.
На працягу трох дзён дзяўчаты пакажуць камандную згуртаванасць, фізічную цягавітасць і зацятасць. І ўсё для таго, каб даказаць, што іх каманда - лепшая.
Прыходзьце падтрымаць нашу каманду «Камунальнік-ГрДУ»!