Мэтай пагаднення стала ўстанаўленне паміж універсітэтамі ўзаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва ў акадэмічнай, навуковай і культурных сферах.
Для рэалізацыі гэтай мэты рэктары ўніверсітэтаў дамовіліся аб усебаковым супрацоўніцтве, якое ўключае абмен студэнтамі і выкладчыкамі, сумесныя навуковыя даследаванні і публікацыі, арганізацыю сумесных канферэнцый, культурных мерапрыемстваў, стажыровак і павышэння кваліфікацыі, а таксама распрацоўку адукацыйных праграм і абмен метадычнымі матэрыяламі.
Андыжанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Захірыдзіна Мухамада з'яўляецца адной з вядучых вну Узбекістана. Ён працуе з 1931 года і за гэты час наладзіў супрацоўніцтва з больш як 50 універсітэтамі свету, з 28 з якіх падпісаў пагадненні аб актыўным супрацоўніцтве.
Нагадаем, што ІІІ Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум пачаўся ўчора, 2 верасня. Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прыняла ў ім удзел у якасці слухача адной з секцый. У гэты ж дзень на палях форуму яна падпісала дамову аб міжнародным супрацоўніцтве.
Сёння, 3 верасня, удзельнікаў мерапрыемства чакае пленарнае пасяджэнне жаночага бізнес-форуму «Беларусь – Узбекістан: супрацоўніцтва як фактар устойлівага развіцця».