Напярэдадні Дня горада ў Гродзенскай абласной філармоніі ўшаноўвалі гродзенцаў, якія дабіліся высокіх вынікаў у розных сферах дзейнасці. Сярод узнагароджаных - слухач Школы дакладных навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўгенія Масленікава.
Яўгенія - вучаніца гімназіі № 3 імя Вольгі Соламавай, якая атрымала ганаровае званне "Чалавек года горада Гродна" ў сферы адукацыі за дасягненні высокіх вынікаў у вучэбнай і творчай дзейнасці. Яна вельмі рознабаковы чалавек: захапляецца вакалам і актыўна займаецца дакладнымі навукамі, а менавіта матэматыкай. Менавіта дзякуючы любові да гэтага прадмета дзяўчына ўжо зрабіла выбар на карысць такіх спецыяльнасцяў, як праграмаванне, прыкладная матэматыка і інжынерыя. Матэматыкай Яўгенія займалася не толькі са школьным настаўнікам, але і ў Школе дакладных навук Купалаўскага ўніверсітэта.
- Самы вялікі ўклад у мяне як вучаніцу зрабілі педагогі Гродна. Мой асноўны педагог і трэнер - настаўнік нашай гімназіі Яўген Уладзіміравіч Разумаў. Таксама я ўдзячна выкладчыкам Школы дакладных навук ГрДУ імя Янкі Купалы Наталлі Юр'еўне Казлоўскай і Ірыне Аляксандраўне Карлюковай, - падзялілася Яўгенія Масленікава.
Школа дакладных навук працягвае сваю працу і ў новым навучальным годзе. Навучанне могуць прайсці навучэнцы 2/11 класаў. На выбар слухачам прапануюць разнастайныя курсы: па матэматыцы і асновах камп'ютарных навук, фізіцы, робататэхніцы, медыятэхналогіях і многае іншае. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.