16 мая ў Купалаўскім універсітэце адбылася нарада загадчыкаў кафедраў. Ключавой тэмай сустрэчы стала абмеркаванне развіцця спецыяльнасцей ВНУ.
На пачатку пасяджэння з прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі. Галоўнай тэмай пасяджэння сталі пытанні развіцця спецыяльнасцей «Мытная справа» і «Фізічная культура».
З дакладам аб развіцці спецыяльнасці «Мытная справа» ў адпаведнасці з Комплекснай праграмай развіцця спецыяльнасці выступіла загадчык кафедры міжнароднага права Лілія Абрамчык.
Пытанне аб развіцці спецыяльнасці «Фізічная культура» ў адпаведнасці з Комплекснай праграмай развіцця спецыяльнасці ўзняў загадчык кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Павел Кірмель.
Абмеркаванне развіцця спецыяльнасцей на такіх мерапрыемствах з'яўляецца дэманстрацыяй гатоўнасці Купалаўскага ўніверсітэта паляпшаць сваю адукацыйную праграму для павышэння якасці падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.