14 мая для студэнтаў факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла маштабная экскурсія ў Мінск. У рамках паездкі яны наведалі Палату прадстаўнікоў, а таксама Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі.
Удзельнікамі паездкі сталі студэнты трэцяга курса спецыяльнасцей «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія» і «Біялогія», а таксама дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Янчурэвіч, загадчык кафедры сістэмнай біялогіі Алег Созінаў і старшы выкладчык кафедры сістэмнай біялогіі Іна Жэбрак.
Пачалася экскурсія з наведвання правага крыла Дома Урада, дзе прайшла сустрэча з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Кастрычніцкай і Ленінскай выбарчай акрузе горада Гродна Міхаілам Аксенюкам і Андрэем Анісімавым. Парламентарыі падзяліліся з купалаўцамі працэсам стварэння законаў Рэспублікі Беларусь і працы з выбаршчыкамі. Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанне дэмаграфічнага крызісу ў краіне, неабходнасць захавання сямейных каштоўнасцей, а таксама стварэнне моцнай сям'і і нараджэнне дзяцей. Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу. Студэнты задавалі пытанні і актыўна ўключаліся ў дыялог.
Пасля абмеркавання дэпутаты правялі для студэнтаў экскурсію па музеі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору. Купалаўцы таксама наведалі выставы «Жанчыны, якія стварылі эпоху» і «Дзве краіны – адна дзяржава. Саюзнае», пабывалі ў залі паседжанняў дэпутатаў і ў прэзідэнцкай бібліятэцы.
Другая палова экскурсійнага дня была прысвечана прафарыентацыйным сустрэчам. Студэнты спецыяльнасці «Фундаментальная і прыкладная біятэхналогія" наведалі Дзяржаўную навуковую ўстанову «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», дзе іх пазнаёмілі з перадавымі дасягненнямі мікрабіялагічнай навукі ў Беларусі. Таксама будучыя біятэхнолагі наведалі лабараторыі інстытута і вытворчы цэх. Потым студэнты спецыяльнасці «Біялогія» і студэнцкі актыў наведалі Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. У рамках экскурсіі Вольга Янчурэвіч і Алег Созінаў пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з біялагічнай разнастайнасцю раслін і птушак.
Гэтая экскурсія ў Мінск дазволіла студэнтам факультэта біялогіі і экалогіі развіцца адразу ў некалькіх напрамках: яны не толькі разабраліся ў рабоце дзяржаўных працэсаў, але і пашырылі веды, а таксама намецілі шлях для будучай прафесійнай кар'еры.