1 ліпеня ў ГрГу імя Янкі Купалы пачалася летняя школа прафесійнага развіцця будучага педагога «ProДзяцінства», арганізаваная педагагічным факультэтам.
Сёлета ўніверсітэт рады павітаць у сваіх сценах дэлегацыю Астраханскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В.М.Тацішчава і дэлегацыю Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта. Наперадзе цэлы тыдзень цікавых мерапрыемстваў: трэнінгі, майстар-класы, воркшопы і многае іншае. Удзельнікі даведаюцца аб тым, як змянілася звыклая нам кніга, што трэба для стварэння простага прыкладання ў Qwen і якія навыкі камунікацыі абавязковыя для будучага педагога. А пра захапляльную гісторыю Гродна госці даведаюцца падчас пешай экскурсіі па гістарычным цэнтры горада.
Жадаем усім удзельнікам натхнення, плённай працы і незабыўных уражанняў! Няхай гэты тыдзень стане пачаткам моцнага сяброўства! Сардэчна запрашаем у Гродна!