У 2026 годзе для навучання па адукацыйных праграмах магістратуры ў Купалаўскім універсітэце абітурыенты падалі 69 заяў.
29 чалавек плануюць прадоўжыць навучанне ў дзённай форме, 40 – у завочнай. Самай папулярнай спецыяльнасцю для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі ў дзённай форме стала «Псіхалогія», у завочнай – «Маркетынг» і «Юрыспрудэнцыя».
14 чалавек з'яўляюцца ўладальнікамі дыпломаў з адзнакай, 37 абітурыентаў маюць апублікаваныя навуковыя працы і прадставілі ў прыёмную камісію ўвогуле 188 публікацый. Варта адзначыць, што 65% абітурыентаў магістратуры – жанчыны, а 35% – мужчыны.
У 2026 годзе ГрДУ ім. Янкі Купалы аб'явіў набор на 7 спецыяльнасцей магістратуры Уступныя іспыты пройдуць у адпаведнасці з зацверджаным раскладам 9 ліпеня, а кансультацыі – 8 ліпеня ў вочным рэжыме па адрасе: вул. Леніна, 32, і ў анлайн-фармаце.
Час яўкі на ўступны іспыт, а таксама дадатковая інфармацыя даступныя абітурыентам у асабістым кабінеце на сайце abit.grsu.by.
Залічэнне ў лік студэнтаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пройдзе 14 ліпеня, на платнай аснове – 16 ліпеня.