Мерапрыемства праводзілася пад кіраўніцтвам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Арганізатарамі чытанняў, прысвечаных 175-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы Элізы Ажэшкі, выступілі навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел як супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, так і даследчыкі жыцця і творчасці Элізы Ажэшкі з іншых адукацыйных і культурных устаноў Беларусі і Польшчы.
Адкрыццё Міжнародных Ажэшкаўскіх чытанняў пачалося з агляднай экскурсіі па мемарыяльным зале дома-музея Элізы Ажэшкі, экспазіцыя якога прысвечана жыццю і творчаму шляху пісьменніцы. Пасля гэтага адбыўся навуковы блок мерапрыемства. Праз прызму сучасных даследаванняў удзельнікі і госці мерапрыемства разглядзелі Элізу Ажэшка з другога, невядомага ім раней боку. Прысутныя змаглі акунуцца ў атмасферу дзяцінства і малой радзімы пісьменніцы. Не абмінулі школьныя і ўніверсітэцкія гады знакамітай гродзенкі. Успаміналі цікавыя факты жыцця і творчасці, абмяркоўвалі праблематыку рамана «Над Нёманам», згадвалі, на якія мовы свету перакладзены творы пісьменніцы, зачытвалі ўрыўкі з лістоў Элізы Ажэшкі яе шматлікім сябрам. Даследчыкі раскрылі невядомыя рысы характару Элізы як жанчыны сваёй эпохі.
Пасля навуковай часткі госці далучыліся да дабрачыннага свята для дзяцей-сірот з конкурсамі, праходжаннем станцый і ўручэннем падарункаў. Было праведзена ўрачыстае гашэнне маркіраванага канверта, прысвечанага юбілею Элізы Ажэшкі. Прысутныя таксама прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі «Чытаем разам». Завяршылася мерапрыемства ўскладаннем кветак да помніка вядомай пісьменніцы.
- Открытие мероприятия прошло на крыльце дома-музея Элизы Ожешко
- На Международных Ожешковских чтениях были представлены разные издания произведений писательницы
- В мероприятии приняли участие сотрудники ГрГУ имени Янки Купалы и исследователи жизни и творчества Элизы Ожешко из других образовательных и культурных учреждений Беларуси и Польши