Выпускніца факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Гаворык у Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных у напрамку тэхнічныя навукі ўдастоена дыплома 3 ступені.
Конкурс праводзіўся ў Губкінскім філіяле федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Белгарадскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя В.Г. Шухава» (Расія) з 1 лютага па 20 сакавіка.
Распрацаваны выпускніцай кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Ганнай Гаворык «Зборнік тэхналагічных карт актуальных страў для сталовых ВНУ» змяшчае 6 раздзелаў і 149 тэхналагічных картаў на вытворчасць кулінарнай прадукцыі, падрыхтоўка якой ажыццяўляецца з выкарыстаннем нетрадыцыйных відаў сыравіны і харчовых прадуктаў, а таксама новых спосабаў кулінарнай апрацоўкі.
Праробленая студэнтам і кіраўніком праца стане каштоўным наглядным дапаможнікам для спецыялістаў усіх тыпаў прадпрыемстваў сферы грамадскага харчавання, а таксама для студэнтаў спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» Купалаўскага ўніверсітэта.