Рашэнне аб залічэнні было прынята на пасяджэнні прыёмнай камісіі.
Па выніках уступных іспытаў у аспірантуру ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2021 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту залічана 23 чалавекі: 18 - на дзённую форму навучання, 2 - на завочную форму навучання, 3 - у форме суіскальніцтва. Адзін чалавек залічаны на навучанне ў аспірантуру ў форме суіскальніцтва для здачы кандыдацкіх іспытаў на платнай аснове.
У аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы рыхтуюць работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, якія валодаюць навыкамі даследчай дзейнасці і глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, якія дазваляюць падрыхтаваць дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата.
Рыхтаваць спецыялістаў у аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта пачалі ў 1970 годзе, у дактарантуры з 2009. На дадзены момант навучанне ідзе па 41 спецыяльнасці і па 11 галінах навукі.