15-16 снежня адбудзецца III Міжнародная студэнцкая навукова-практычная відэаканферэнцыя "Sprache und Gesellschaft: Interkulturelle Perspektiven" (Мова і грамадства: міжкультурныя перспектывы).
Арганізатары навуковай падзеі: кафедра рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і кафедра замежных моў гуманітарнага факультэта Навасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Чакаецца ўдзел студэнтаў Данецкага нацыянальнага ўніверсітэта, Пяцігорскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Сібірскага федэральнага ўніверсітэта, Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
У рэжыме анлайн будуць абмяркоўвацца розныя пытанні, якія датычацца актуальных напрамкаў развіцця ў галіне лінгвістыкі, філалогіі, лінгвадыдактыкі, міжнароднага права, міжкультурнай камунікацыі. Працоўная мова канферэнцыі: нямецкая. Жадаючыя могуць прыняць удзел у мерапрыемстве ў якасці слухачоў.
Асноўныя напрамкі відэаканферэнцыі: мова мастацкай літаратуры, дзелавой і прафесійнай камунікацыі, дыялекты, жаргоны і слэнг у сучаснай камунікацыі, камунікацыі ў інтэрнеце; лінгвістыка; лінгвадыдактыка: тэндэнцыі і перспектывы развіцця; міжкультурная камунікацыя; тэндэнцыі развіцця міжнароднага права і міжнародных адносін; камунікацыя ў сферы бізнэсу і маркетынгу.
Акрамя таго, у рамках відэаканферэнцыі будзе праводзіцца ІІ міжнародны конкурс творчых работ на нямецкай мове "Традыцыі ў Германіі: нямецкія зімовыя святы". Конкурс праводзіцца на базе УА "Навасібірскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт".