Пасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 29 снежня 2021 года.
Навуковая ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана выкладчыку кафедры рускай філалогіі Вользе Грыневіч.
Вучоныя званні дацэнта прысвоены загадчыку кафедры журналістыкі Іне Мінчук, дацэнту кафедры журналістыкі Ганне Булгакавай, дацэнту кафедры беларускай філалогіі Таццяне Аляшкевіч, дацэнту кафедры міжнароднага права Таццяне Ганчар.