Магістрант 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі Аляксей Саўко з 28 лістапада па 25 снежня 2022 года праходзіў навуковую стажыроўку ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.У. Ламаносава.
Стажыроўка прайшла на базе лабараторыі біяэнергетыкі клеткі НДІ Фізіка-хімічнай біялогіі імя А.М. Белазерскага. Былі асвоены метады працы з клеткавымі культурамі, атрыманы досвед працы на праточным цытафлуарыметры і флуарэсцэнтным мікраскопе, вывучаны эфект доксорубіціна на кардыяміяцыты.