Рэсертыфікацыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015, ISO 9001:2015 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння Рэспублікі Беларусь прайшоў 10-12 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Аўдытарам з'яўляўся супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Клімовіч Валянцін Якаўлевіч. Эксперт-аўдытар правёў аўдыт прарэктара па вучэбнай рабоце, прарэктара па навуковай рабоце, прарэктара па выхаваўчай рабоце, аддзела менеджменту якасці, інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, вучэбна-метадычнага ўпраўлення, навукова-даследчай часткі, упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі.
Сярод структурных падраздзяленняў, у якіх таксама быў праведзены аўдыт, - педагагічны факультэт, кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кафедра тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі, факультэт эканомікі і кіравання, кафедра эканомікі і кіравання на прадпрыемстве, кафедра матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм, факультэт псіхалогіі, кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, кафедра эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, факультэт біялогіі і экалогіі, кафедра заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, кафедра тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання.
На заключнай нарадзе па выніках знешняга аўдыту эксперт адзначыў станоўчыя бакі ўніверсітэта, сярод якіх павелічэнне колькасці беларускіх і замежных абітурыентаў, высокі ўзровень развіцця міжнародных адносін, прафесіяналізм і матываванасць супрацоўнікаў, іх уцягнутасць у пытанні якасці.