Падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную работу ў складзе камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадзянскую пазіцыю былі ўручаны Алесі Добрук, метадысту вышэйшай катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела і Карыне Млыноўскай, метадысту 1 катэгорыі арганізацыйна-метадычнага аддзела.
Падзячны ліст Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу ў складзе камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, высокі прафесіяналізм і актыўную грамадзянскую пазіцыю былі ўручаны Алене Бэкман, намесніку дэкана педагагічнага факультэта; Эдуарду Іванову, інструктару-метадысту па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба; Вользе Кедала, педагогу-псіхолагу вышэйшай катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы; Валянціне Крыштопік, фельчару 1 катэгорыі кабінета ўрачэбнага прыёму здраўпункта; Ганне Навіцкай, гардэробшчыку навучальнага корпуса № 6 адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення; Вользе Паўлюць, дацэнту кафедры спартыўных гульняў; Марыі Печанавай, дэкану факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў; Наталлі Сяргейчык, начальніку аддзела аховы працы; Аляксандру Радку, старшаму выкладчыку кафедры фізічнага выхавання і спорту; Дзмітрыю Трафімавічу, старшаму выкладчыку кафедры філасофіі; Вадзіму Хільмановічу, інструктару-метадысту па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба; Вользе Чэх, старшаму выкладчыку кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання; Вадзіму Шапавалаву, інжынеру-праграмісту Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна павіншавала з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук Барыса Балахонава, старшага выкладчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу.
Таксама Ірына Фёдараўна павіншавала з прысуджэннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Філасофія» Вольгу Будзёніс, дацэнта кафедры англійскай філалогіі; па спецыяльнасці «Фізіка» Святлану Гогалеву, дацэнта кафедры агульнай фізікі; па спецыяльнасці «Біялогія» Анастасію Саковіч, дацэнта кафедры сістэмнай біялогіі; па спецыяльнасці «Гісторыя» Аляксандра Хаванскага, дацэнта цыкла ваенна-спецыяльных дысцыплін агульнавайсковай кафедры.
Падзячны ліст Гродзенскай абласной аргструктуры РДГА «Веды» за значны асабісты ўклад у развіццё Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі было ўручана Эдмунду Ярмусіку, прафесару кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі.
Нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» за шматгадовую плённую работу, высокі прафесіяналізм, дасягненні ў сферы адукацыі, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў быў уручаны Ірыне Карлюковай, начальніку цэнтра развіцця кар'еры.
Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую работу па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі быў узнагароджаны Чэслаў Кірвель, прафесар кафедры філасофіі.
Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за актыўны ўдзел у навуковых даследаваннях археалагічнага комплексу на рацэ Менцы ў 2024 годзе быў узнагароджаны факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму.
Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную плённую педагагічную дзейнасць і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці былі ўзнагароджаны Вольга Кедала, педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы; Вольга Чэх, старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.
Падзячнае пісьмо адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна за шматгадовую плённую працу ў сістэме вышэйшай адукацыі і якасную падрыхтоўку спецыялістаў эканамічнага профілю было ўручана Таццяне Карачанцавай, дацэнту кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу, а спецыялісту кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Анастасіі Куратнік за добрасумленную плённую работу па суправаджэнні навучальнага працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў эканамічнага профілю.
Падзячны ліст адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у навучанне і выхаванне моладзі быў уручаны Андрэю Болахаву, старшаму выкладчыку кафедры фізічнага выхавання і спорту.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за высокія дасягненні і сярэбраны медаль на Чэмпіянаце прафмайстэрства «BRICS+ Future Skills and Tech Challenge 2024» у Казані была ўзнагароджана Дар'я Пералайка, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну.
Таксама ў рамках Савета былі аб'яўлены пераможцы рэйтынгу работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу па выніках 2024 года.
У намінацыі «Доктар навук» 3 месца заняла Наталля Стракаль, прафесар кафедры агульнай фізікі, 2 месца атрымаў Вадзім Хартоўскі, загадчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання. Уладальнікам 1 месца стаў Канстанцін Карпінскі, загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі.
У намінацыі «Кандыдат навук» 3 месца заняла Святлана Адамовіч, загадчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі. Другое месца атрымаў Вадзім Хілюта, дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі. Перамог Аляксандр Антонаў, дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій.
У намінацыі «Выкладчык без вучонай ступені» 3 месца заняла Вольга Мальцава, старшы выкладчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі, 2 месца заняла Наталля Паўленка, старшы выкладчык кафедры дызайну, 1 месца – Аляксей Абялеўскі, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту.
У намінацыі «Малады вучоны» 3 месца атрымала Лізавета Узлова, загадчык кафедры хіміі і біятэхналогіі, 2 месца – Таццяна Каваленя, старшы выкладчык кафедры біяхіміі. Перамог у намінацыі Аляксандр Гаршкоў, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.
Былі аб'яўлены пераможцы рэйтынгу кафедраў па выніках 2024 года ў намінацыях.
У намінацыі «Навучальная дзейнасць» 3 месца заняла кафедра журналістыкі, 2 месца - кафедра выяўленчага мастацтва, 1 месца ў кафедры тылавога забеспячэння.
У намінацыі «Інтэрнацыяналізацыя» 3 месца заняла кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі, 2 месца ў кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, 1 месца заняла кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі.
У намінацыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» 3 месца заняла кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, 2 месца заняла кафедра біяхіміі, 1 месца ў кафедры агульнай фізікі.
У намінацыі «Выхаваўчая і грамадская дзейнасць» 3 месца заняла кафедра міжнароднага права, 2 месца – кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі, 1 месца ў кафедры журналістыкі.