Марафон працоўных акцый, прымеркаваных да Года добраўпарадкавання, працягваецца. 26 чэрвеня супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы актыўна прынялі ўдзел у Рэспубліканскай адзінай працоўнай акцыі «За Справу!».
Падчас акцыі ўдзельнікі наведалі месцы пахавання былых работнікаў Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама Брацкую магілу на вуліцы Антонава і магілу Элізы Ажэшкі. Гэтыя памятныя мясціны сімвалізуюць не толькі ўклад асобных асоб у развіццё беларускай культуры і адукацыі, але і глыбокую сувязь паміж пакаленнямі. Клопат аб помніках - гэта важны крок у захаванні гістарычнай памяці нашага народа.
Удзельнікі акцыі разам акультурвалі тэрыторыі, ачышчалі помнікі і высаджвалі кветкі, выказваючы тым самым падзяку тым, хто жыў і працаваў на карысць Гродзеншчыны.
ГрДУ імя Янкі Купалы падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на добраўпарадкаванне і развіццё рэгіёна і краіны, і заклікае ўсіх членаў універсітэцкай супольнасці ўдзельнічаць у такіх акцыях. Бо кожны з нас можа ўнесці свой уклад у агульную справу і зрабіць свет вакол сябе лепшым!